- сенаванне
- сенаванне, -я
н.
Заготовка сена....Не закончана сенаванне, а ўжо асыпаецца жыта, не закончана жніво, а ўжо, бачыш, падганяе бульба. Сіпакоў. Не толькі не хацеў, а і не мог я губляць набыткаў на пастухоўстве і на сенаванні, на вучобе і на будоўлі - спрыту, лёгкасці, рухавасці. Янкоўскі. Тады яшчэ цікавей ішло сенаванне. Ягоўдзік.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.